Амерыканскі гурт дваццаць год спявае песню пра “Гродна ў святле Месяца” (відэа)

|

Тэкст песні прысвечаны кароткаму начному прыпынку на гарадзенскім вакзале цягніка “Рыга-Берлін” і замене колаў. На пероне герой сустракае бабульку, што прадае сасіскі, а таксама мужыка, у якога можна затарыцца рускай гарэлкай за 1 долар. Вакаліст спявае таксама пра тое, што сярод задымленых калідораў вакзала няпроста знайсці прыбіральню, за якую трэба заплаціць 10 рублёў, пасля чаго можна спазніцца на цягнік. Вясёлую песню, прысвечаную нашаму гораду, можна паслухаць ніжэй.