Хачу ў Еўропу – нядорага

Цэнтр турызма створаны пра Гродзенскім універсітэце Я. Купалы. Асноўная яго ідэя ў арганізацыі адукацыйна-экскурсійных праграмаў найперш для студэнтаў гэтай навучальнай установы. Аднак не толькі, гаворыць кіраўнічка цэнтра турызма Жанна Лукіна:

Мы хочам даць магчымасць падарожнічаць і паўдзельнічаць у недарагіх экскурсійных праграмах для нашай моладзі. Зараз ёсць выгодныя прапановы ў Балгарыю. Дамаўляемся пра моладзевыя туры па Еўропе праз польскіх партнэраў, што будзе танней, альбо з мінскімі. Да таго ж плануем арганізоўваць туры па Беларусі і па Гродна і яго ваколіцах для студэнтаў і навучэнцаў іншых беларускіх навучальных установаў.

Рэгіянальны цэнтр турызму плануем ахапіць не толькі моладзь, але і прапаноўваць выгодныя і цікавыя праграмы па Беларусі і за мяжой усяму насельніцтву. Да таго ж распрацоўваюцца магчымасці арганізацыі ўсіх відаў адпачынку ў Беларусі замежных турыстаў – зараз вядуцца перамовы з аператарамі Іспаніі і Польшчы.