Пад Гродна прайшоў гран-пры сярод аслоў

, | Без катэгорыі

“Гран-пры Каробчыцы 2014” праходзіць два дні і складаецца з трох конкурсаў: верхавой язды, перавозу грузаў і забегу ў брычках. У кожным з іх важна было быць хутчэй за супернікаў.

Ідэю забегаў вослікаў супрацоўнікі “Каробчыц” падгледзелі ў Азіі, а таксама ў Італіі. Падзея цікавая менавіта тым, што вослік – упартая жывёла і ім значна цяжэй кіраваць, чым канём.

У гэтым пераканаў прысутных вослік Рычы, які не хацеў зрушыцца з месца, пакуль не пачуў гукі беларускай трашчоткі. Дарэчы, вослік Бэтман, хоць і лічыцца самым хуткім у Каробчыцах, гэтым разам саступіў сярэднячку Напасіку, які стаў пераможцам першага дня. Агулам у маёнтку жыве сем аслоў і ў будучыні колькасць удзельнікаў конкурсу павялічыцца.

“Асліныя бягі” стануць штогадовымі, а магчыма, будуць праводзіцца і два разы ў год.