Гарадзенская “Пікавая дама” перамагла ў чарговым фестывалі

Фестываль праходзіў з 1 па 7 красавіка, у ім прымала ўдзел 14 тэатраў з Расіі, Беларусі, Украіны, Ізраіля, Германіі і Люксембурга.

Гарадзенская “Пікавая дама” атрымала не толькі дзве узнагароды, але і вельмі станоўчыя водгукі мясцовых СМІ. Гэтак арлоўскі сайт infoorel.ru піша: “Очаровательные, абсолютно живые куклы вместе с актёрами взаимодействовали максимально органично и создавали пространство, в котором и сны и явь были такими, какими они рождаются в воображении при чтении хорошей литературы […] Как жаль, что ни Александр Сергеевич (Пушкін – рэд.), ни Пётр Ильич (Чайкоўскі – рэд.) не могут увидеть эту замечательную работу. Как бы они заразительно и прекрасно смеялись! Какой детский восторг пролился бы на их души!”

Містычная містыфікацыя паводле аповесці Пушкіна і оперы Чайкоўскага, як назвалі спектакль у тэатры, ужо атрымала не адну узнагароду. Гэтак “Пікавая дама” стала лепшым спектаклем 2012 года ў Беларусі (галоўная ўзнагарода ІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі), узяла “Прыз глядацкіх сімпатый” на фестывалі “Чамадан” у польскім горадзе Ломжа, атрымала ажно чатыры ўзнагароды на фестывалі “Пятрушка Вялікі” ў Екацярынбурзе, перамагла ў трох з сямі намінацый на фестывалі ў сербскай Субоціцы, атрымала Гран-пры на фестывалі Vasara-2013 у Друскеніках і іншыя ўзнагароды.

 

Здымкі vk.com/orel5zvezd