Хакеісты зборнай Беларусі перамаглі ў Гродне швайцарцаў

|

Таму гарадзенскія заўзятары чакалі ад беларусаў рэваншу.

 

Лік у другім перыядзе адкрыў выхаванец гарадзенскага хакею Арцём Кіслы, які гуляе зараз за расійскі “Тарос”. Праз некалькі хвілін, аднак, швайцарцы лік параўнялі.

 

Асноўны час гульні і дадатковая пяціхвілінка так і не выявілі пераможцу. А ў серыі штрафных кідкоў адзіную шайбу закінуў самы вядомы хакеіст у складзе беларусаў Аляксей Калюжны.

 

Сустрэчы са швайцарцамі сталі чарговым этапам падрыхтоўкі зборнай Беларусі да чэмпіянату свету па хакеі, які стартуе 9 траўня ў Мінску.

 

Нягледзячы на высокі ранг сустрэчы, у Гродне не было заўважана асаблівых намаганняў па прыцягненні гледачоў на трыбуны. У апошнія перад гульнямі дні каб запоўніць трыбуны квіткі прадавалі на прадпрыемствах па зніжаных коштах. 

 

17 красавіка. Гродна. Беларусь – Швайцарыя 2-5

18 красавіка. Гродна. Беларусь – Швайцарыя 2-1

 

На здымку: зборная Беларусі рыхтуецца ў Гродне да гульняў са швайцарцамі.

 

Фота: www.pressball.by