“Беларускія партызаны з Гродна” падтрымалі ўкраінскіх сепаратыстаў. КДБ сітуацыю не каментуе

|

“Звяртаемся да войскаў паўднёвага ўсходу і самога паўднёвага ўсходу, — кажуць “партызаны”. — Запомніце: мы, Беларусь, з вамі, Расея таксама з вамі. Не верце хлуслівым СМІ і ўсяму, што там гавораць. Мы будзем змагацца супраць бандэраўцаў разам з вамі, плячом да пляча. А вы трымайцеся там”, — гавораць яны.

 

Калі ролік сапраўды здымаўся ў Беларусі, гэта значыць, што, магчыма, у краіне з’явіліся незаконныя ўзброеныя фармаванні. Як на гэта рэагуюць сілавікі?

 

Ва Упраўленні КДБ па Гродзенскай вобласці карэспандэнту “Нашай Нівы” параілі звяртацца ў цэнтральны апарат: “мы даем туды ўсю інфармацыю, там фармуюцца зводкі”. Але прэс-служба Камітэта дзяржаўнай бяспекі пакінула пытанне без адказу.

 

Кіраўнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх на пытанне карэспандэнта “Нашай Нівы”, ці КДБ ведае пра відэаролік і ці правяраецца інфармацыя, адказаў: “Гэта будзе ўжо каментар, а мы не даем каментароў па гэтым пытанні. Калі інфармацыя з’явіцца, мы будзем інфармаваць грамадства ва ўстаноўленым парадку».