Конкурс “Grodno na starej fotografii”: вынікі

|

Конкурсныя пытанні былі схаваныя ў каментарах да частак IV, IX, XIV, XXI цыклу “Вандроўка па старым Гродне”. Правільныя адказы:

 

1. На фота велатрэк, зараз тэрыторыя заапарку
2. На фота будынак на колішняй вуліцы Кірачнай, насупраць праваслаўнага сабора
3. На фота вуліца Маставая, былая тытунёвая фабрыка
4. На фота вуліца Сацыялістычная (раней Банкавая)

 

Цалкам правільныя адказы даслалі чатыры чалавекі: Наталля Клімовіч, Кацярына Баярчук, Аляксандр Перагудаў і Вольга Дарашкевіч. Мы вызначылі пераможцу з дапамогай сервіса random.org. Ніжэй запіс відэа з лёсаваннем.

 

Такім чынам кнігу “Grodno na starej fotografii” выйграла Вольга Дарашкевіч. Віншуем пераможцу! Мы звяжамся з вамі ў хуткім часе.