Разам выбіраем новых герояў “Постацей”!

|

“Постаці” – гэта праект, здзейснены чатыры гады таму сябрамі і валанцёрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” з мэтай папулярызацыі беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны. Героямі першай часткі праекта сталі 14 вядомых дзеячоў культуры, краязнаўцаў і актывістаў грамадскага руху з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Інтэрв’ю з імі сабраныя зараз на блогу праекта, а таксама ў выглядзе дыску.

 

У чарговых “Постацях” мы абмяжуемся толькі Гарадзеншчынай. У нашых планах – правесці 12 інтэрв’ю. Спіс герояў новых “Постацей” яшчэ не складзены канчаткова і дапамагчы нам можа кожны. Проста прапануйце герояў з дапамогай формы ніжэй і, магчыма, прапанаваная вамі асоба сапраўды патрапіць у праект.

 

Нагадаем, што героямі першай часткі “Постацей” былі: Зміцер Іваноўскі (Гародня), Аляксей Філатаў (Брэсцкая вобласць), Вера Кунцэвіч (Гародня), Ігар Бараноўскі (Берасце), Уладзімір Глаз (Гродзенская вобласць), Мікалай Тарасюк (Брэсцкая вобласць), Алесь Белакоз (Гродзенская вобласць), Мікола Таранда (Гародня), Яўген Петрашэвіч (Гародня), Галіна Пугач (Гродзенская вобласць), Мікола Маеўскі (Брэсцкая вобласць), Алесь Каско (Брэсцкая вобласць), Яўген Блудаў (Гародня), Уладзімір Чыквін (Брэсцкая вобласць).