Затрыманы “Румлёўскі маньяк”

|

Як паведамляе “Гродзенская праўда” са спасылкай на першага намесніка начальніка АУС Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Аляксандра Траско, хлопцу 21 год і ён працуе электраманцёрам на адным з прадпрыемстваў горада.

 

У кватэры ў юнака знайшлі рэчы (красоўкі з зялёнымі шнуркамі, спартыўную куртку і г.д.), падобныя на тыя, якія апісвалі ахвяры хулігана, які некалькі разоў паказваўся аголеным непаўнагадовым дзяўчынкам у Румлёўскім парку. Цяпер затрыманы дае прызнаўчыя паказанні.

 

Калі яго віна будзе даказаная па ўсіх пунктах абвінавачвання (у тым ліку – гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару), то пакаранне можа скласці ад 8 да 15 год пазбаўлення волі.