Выстава “Драўляная архітэктура Гародні” адкрыецца ў “Крызе”

|

Мэтамі праекта “Драўляная архітэктура Гародні” з’яўляецца актуалізацыя драўлянай спадчыны, паказ яе непаўторнасці, мастацкай і гістарычнай каштоўнасці. Аўтары праекта лічаць, што трэба абавязкова звярнуць увагу на магчымасці вярнуць аўтэнтычнасць пераробленым будынкам, ці аднавіць разбураныя дамы. Драўляныя будынкі, на жаль, часта не ўспрымаюцца як каштоўная спадчына, да якой патрэбна паважлівае і беражлівае стаўленне. Аднак, некаторыя з іх маюць істотны патэнцыял ператварэння ў музеі, галерэі ці мастацкія майстэрні.

 

Падчас адкрыцця выставы наведнікі змогуць паўдзельнічаць у віктарыне і атрымаць падарункі. Для маленькіх гасцей будзе арганізаваны адмысловы конкурс “Колеры драўлянай спадчыны”.

 

Адкрыццё выставы ў дворыку галерэі “Крыга” 29 жніўня ў 19.00.


***


Паштоўкі з серыі “Драўляная архітэктура Гародні” глядзі тут.