Выйшлі дзве новыя кнігі Віктара Саяпіна: прэзентацыя 2 кастрычніка

|

Асноўная ўвага ў кнізе “Забытыя фабрыкі і заводы Гродна” нададзена пасляваеннаму перыяду ў гісторыі некаторых прадпрыемстваў горада. Чытачы даведаюцца аб тым, на якіх заводах і фабрыках горада Гродна вырабляліся “берлінскія” кафляныя печы, шакалад “Фігурны”, каву “Дырыжабль” і какава “Наша марка”, цукеркі “Медны коннік”, “Вішнёвы лікёр”, “Байкі Крылова”, пячное ліццё і восі для вазоў, веялка “Сялянка”, ровары і матацыклы “Нёман”, дзіцячыя калыскі і ложкі, прасы і самавары, радыёпрыёмнікі “Акіян”, “Селена”, тэлевізары “Верас”, сістэмы кабельнага тэлебачання “Крона” і “Кедр-Кіпарыс”.

 

У кнізе “Гродзенскія помнікі і скульптуры” Віктар Юр’евіч расказвае пра помнікі, якія некалі былі ў горадзе, але не захаваліся, а таксама пра помнікі і скульптуры савецкага і найноўшага часу.

 

Прэзентацыя адбудзецца ў чацвер 2 кастрычніка, у 17.00 у аддзеле перыядычных выданняў (каб. 10) Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага.