Як я шукаў працу

| Без катэгорыі

Вось з чым я сутыкнуўся, калі пайшоў шукаць часовую працу.

Па-першае, падзяліў «працы» на дзве часткі: легальную і нелегальную. Легальная праца – гэта калі ты, 16-гадовы, ідзешь у Цэнтр занятасці і просішь уладкаваць цябе куды-небудзь папрацаваць. Мінусаў тут шмат: у цябе павінен быць пашпарт, ты павінны зарэгістравацца як мага раней (амаль што пасля Калядаў!), каб не абагналі канкурэнты і не «адабралі» лепшае месца. Яшчэ патрабуецца даведка ад участковага ўрача… І галоўнае, што ты павінен паабяцаць, што… застаешся ў школе на 11 год навучання.

Тым не менш мне сказалі, што працоўных месцаў для 16-гадовых мала, і таму месцы атрымаюць толькі тыя, у каго ёсць сацыяльная абарона.

Калі ты ўсё гэта маеш (пашпарт, даведку, рэгістрацыю і абяцанкі), то хутчэй за ўсё цябе накіруюць у шпіталь, у якасці санітара. Але самы аптымальны варыянт – праца ў бібліятэцы. Праца будзе забіраць сем гадзін у дзень, выходных – два на тыдзень. Перапынак на абед – з гадзіны да двух. А заробак – 100 тыс. руб.

Нелегальная праца – гэта калі ты ідзеш непасрэдна да наймальніка і спрабуеш пераканаць яго ў тым, што без цябе ён проста прападзе! Нелегальная праца мне падаецца зручней: ты дамаўляешся з наймальнікам аб сваім працоўным дні, аб тым што будзеш рабіць і аб велічыні заробку. Можна ляпіць аб’явы і атрымліваць каля 70 тыс. рублёў у тыдзень. Можна дамовіцца з наймальнікам аб аб’ёме працы, якую ты будзеш выконваць у дзень. У той час, як на легальнай працы трэба «сядзець» роўна сем гадзін. Аднак тут асноўны мінусы такі: пошук наймальніка. 

Ілюстрацыя http://idvv.ru/news