Скончыўся прыём заявак ва УЗВ-6

|

У іх ліку – 127 чалавек, якія ўпершыню стануць студэнтамі УЗВ.

 

Як і ў папярэднія гады, сярод слухачоў пераважаюць жанчыны (сярод 205 залічаных на гэты момант кандыдатаў толькі 17 мужчын).

 

Найстарэйшай удзельніцы праграмы УЗВ у гэтым акадэмічным годзе споўняцца 83 гады.

 

Больш падрабязная інфармацыя пра слухачоў шостага набору УЗВ з’явіцца на сайце гэтай праграмы ўжо ў хуткім часе.

Сёлетні акадэмічны год у гарадзенскім “Універсітэце Залатога Веку” пачнецца 16 кастрычніка і будзе доўжыцца да канца красавіка 2015 г.

 

Слухачы праграмы змогуць наведваць заняткі больш як 20 секцый і клубаў па інтарэсах, агульныя лекцыі, браць удзел у інтэграцыйных і дабрачынных мерапрыемствах і акцыях.

 

Створаны ў 2010 г. у Гродна “Універсітэт Залатога Веку” стаў першай беларускай пляцоўкай, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю.