Віктар Шалкевіч стане госцем гарадзенскай “Мовы Нанова”

|

Колькі рэкламы на беларускай мове ў Гародні, якую рэкламу давала “Наша ніва” 100 год таму, як будзе выглядаць міні-фестываль беларускай рэкламы ў выкананні ўдзельнікаў курсаў “Мова Нанова”?

 

Гэта толькі частка праграмы найбліжэйшых заняткаў.

 

Іх разынкай абяцае стаць удзел вядомага беларускага барда і актора Віктара Шалкевіча.

 

Папярэднія заняткі гарадзенскай “Мовы Нанова” з яго ўдзелам сабралі больш за 100 чалавек!

 

Пачатак заняткаў 20 кастрычніка – 19.00 (вул. Будзёнага 48, каб 100).