Фестываль настольных гульняў “Игрокуб” адбудзецца ў Гродне

|

Госці фестывалю змогуць не толькі пагуляць, але таксама і паразмаўляць за кубачкам кавы з аўтарамі і вытворцамі гульняў. Падрабязней пра фестываль “Твой стыль” ужо паведамляў. Цяпер з’явілася дакладная праграма фестывалю.

 

Дзень першы (25 кастрычніка, з 12.00 да 20.00)

12.00 – Урачыстае адкрыццё фестывалю [фае]
12.00 – працуюць гульнявыя пляцоўкі:
              – Дзіцячая гульнявая пляцоўка [памяшканне № 1, пл 1]
              – Гульнявая пляцоўка “Кубіка & Играриума” [памяшканне № 1, пл 2]
              – Гульнявая пляцоўка клуба “Партал” [зала 2, пл 1]
12.00 – стартуе двухдзённы марафон настольных гульняў [памяшканне № 1, пл 2 і зала 2, пл 1]
12.30 – прэзентацыя гульняў да конкурсу “Лепшай настольнай гульні” [зала 2, пл 2]

Турніры:

Па настольнай гульні Warhammer 40.000 [зала 2, пл 5]
              12.30 – рэгістрацыя
              13.30 – пачатак гульні
Па настольнай гульні “Берсерк” [зала 2, пл 3]
              13.00 – рэгістрацыя
              14.00 – пачатак турніру
Па настольнай гульні Magic the Gathering [зала 2, пл 3]
             14.00 – рэгістрацыя
             15.00 – пачатак гульні
Расклад ролевых гульняў [зала 2, пл 4]
              12.30 – рэгістрацыя
              13.00 – першы блок гульняў
              15.00 – другі блок гульняў
              17.00 – трэці блок гульняў
15.00 – 16.00 – Прапанаваны перапынак на абед: вас запрашае рэстаран МРЦ “Галактыка” на комплексныя абеды. [Рэстаран, 2 паверх]

Настольная гульня “Паўстанцы” [зала 2, пл 4]
             13.00 – рэгістрацыя
             15.00 – першая гульня
             17.00 – другая гульня.

20.00 – фаер -шоў у выкананні каманды “Ergo bibamus” [вуліца]

Дзень другі (26 кастрычніка, з 12.00 да 18.00)

12.00 – працуюць гульнявыя пляцоўкі:
           – Дзіцячая гульнявая пляцоўка [памяшканне № 1, пл 1]
           – Гульнявая пляцоўка “Кубіка & Играриума” [памяшканне № 1, пл 2]
           – Гульнявая пляцоўка клуба “Партал” [зала 2, пл 1]

12.00 – працяг двухдзённага марафона настольных гульняў [памяшканне № 1, пл 2 і зала 2, пл 1]
13.00 – пачатак конкурсу на “Лепшую распрацоўку настольнай гульні” [зала 2, пл 2]

Турнір сярод навучальных устаноў [зала 2, пл 2]
          12.00 – рэгістрацыя
          13.00 – пачатак турніру

 

Турніры:

Па настольнай гульні “Берсерк” [зала 2, пл 3]
         12.00 – рэгістрацыя
         13.00 – пачатак турніру
Па настольнай гульні Magic the Gathering [зала 2, пл 3]
        12.00 – рэгістрацыя
        13.00 – пачатак гульні
15.00 – 16.00 – Прапанаваны перапынак на абед: вас запрашае рэстаран МРЦ “Галактыка” на комплексныя абеды. [Рэстаран, 2 паверх]
16.00 – заканчэнне двухдзённага марафону настольных гульняў
17.00 – Цырымонія закрыцця фестывалю і ўручэння ўзнагарод [зала 2, пл 5]
18.00 – слёзнае развітанне [фае]

 

Арганізатары “ИГРОКУБа” чакаюць гарадзенцаў і гасцей горада 25 і 26 кастрычніка ў моладзевым цэнтры “Галактыка” па вул. Лідскай, 1.