Пенсіянер з Гродна падрабіў даведку аб прыдатнасці да кіравання аўтамабілям

|

Мужчына з падробленымі дакументамі вольна рухаўся па дарогах. Але калі яго спыніў супрацоўнік ДАІ і спытаўся, чаму “2011” год ручкай выпраўлены на “2014“, пенсіянер толькі пажаў плячыма. Пасля чаго трапіў у аддзяленне для разбіральніцтваў.

 

Крымінальная справа распачата па ч.1 арт.380 КК РБ “Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў”, – паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.