У Гродне пачаў працаваць клуб польскага кіно

|

Першы кінапрагляд адбыўся 3 лістапада.

 

Першым фільмам, які ўбачылі наведнікі клуба, быў твор Чэслава Пяцельскага (Czesława Petelskiego) “База памерлых людзей” (“Baza ludzi umarłych”), экранізацыя рамана Марка Гласка “Наступны да раю” (Następny do raju).

 

Адлюстраваныя ў фільме падзеі адбываюцца ў першыя пасляваенныя гады. Яго галоўнымі героямі з’яўляюцца працаўнікі, практычна адрэзаныя ад свету, якія возяць дрэва ў глухім горным лесе.

 

Яны працуюць у небяспечных умовах, рызыкуючы сваім жыццём кожны дзень.

 

Каб матываваць іх да працы, на базу выраўляецца партыйны актывіст.

 

Паміж персанажамі разыгрываюцца спрэчкі, любы неасцярожны жэст можа выклікаць канфлікт…

 

Пасля паказу адбылася дыскусія, падчас якой гледачы выказалі сваё меркаванне пра фільм.

 

Гледачы (найперш людзі сталага ўзросту) былі найбольш уражаныя розніцай паміж польскім і савецкім кінематографам таго часу (у параўнанні, напрыклад, з фільмам “Девчата”, дзеянне якога адбываецца ў падобных умовах).

 

Для некаторых гледачоў фільм здаўся занадта аднастайным, але кожны з іх ацаніў выдатную гульню актораў, з дапамогай якіх можна было адчуць атмасферу фільма, назіраць разнастайнасць чалавечай псіхікі, каб зразумець, на што можа пайсці чалавек у крытычнай сітуацыі.

 

Пасля першага паказу ў межах “Калейдаскопу” Ксенія адказала на некалькі пытанняў “Твайго стылю”:

 

– Чаму ты вырашыла арганізаваць у Гродне менавіта кінаклуб, а не што-небудзь іншае?

 

– Я сама вельмі цікаўлюся кіно, асабліва старым польскім кінематографам. Кіно – гэта толькі спосаб прыемна правесці час, але і магчымасць шмат чаму навучыцца, лепш пазнаць жыццё.

 

– Паводле якога прынцыпу ты абіраеш фільмы, якія плануеш паказаць гарадзенцам?

 

– Я падзяліла фільмы паводле розных эпох, у якія яны былі знятыя. Гэта не толькі тыя фільмы, якія блізкія мне, але і фільмы, якія ў розныя гады карысталіся ўвагай сярод палякаў, адлюстроўвалі характэрныя для той альбо іншай эпохі падзеі і настроі.

 

– Якіх эфектаў ад кінаклубу ты чакаеш?

 

– Хачу, каб гарадзенцы натхніліся польскім кіно, асабліва старымі, часам недаацэненымі фільмамі.

 

Наступны кінапаказ адбудзецца 10 лістапада, а 18-ай гадзіне, на вул. Будзёнага 48а-63.

 

Гэтым разам Ксенія пакажа фільм Ежы Каваляровіча “Цягнік”.