Вінаватых у гібелі рыб знайшлі

Такое рашэнне прыняла Ашмянская прыродаахоўная інспекцыя пасля таго, як высветлілі, што менавіта рэшткі вытворчасці мясцовага дражжавога прадпрыемства выклікалі забруджванне ракі Ашмянкі. Акрамя таго, пастановамі начальніка Смаргонскай міжрайінспекцыі за забруджванне ракі Ашмянскае ЖКГ мусіць заплаціць штраф памерам 300 базавых велічыняў, а дырэктар прадпрыемства – памерам у 10 базавых.

Нагадаем, экалагічная бяда здарылася ў ноч з 22 на 23 мая, калі неачышчаныя стокавыя воды з камунальнай сістэмы Ашмян сталі прычынай гібелі ўсяго жывога на 20-кіламетровым участку ракі Ашмянка.

Па словах спецыялістаў, разам з платвой, акунём загінулі і занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі рыбы – фарэль і харыюс.

Здымак паводле kp.by