Падарожнічай з “Мовай Нанова”: танна і з выгодамі

|

Пра гэта ўдзельнікам курсаў “Мова Нанова” распавядзе 19 студзеня Віталь Нікановіч.

 

Віталь нарадзіўся і вырас ў Гродне, але цяпер жыве ў Мінску. У вольны ад працы час ён актыўна падарожнічае па свеце, пазбягаючы пры гэтым вялікіх выдаткаў на пералёты і гатэлі.

 

Сваімі сакрэтамі Віталь падзеліцца і з наведвальнікамі курсаў беларускай мовы, якія праходзяць кожны панядзелак на вул. Будзёнага, 48а (пакой 63).

 

Сустрэча з ім пачнецца а 19-й гадзіне. Уваход вольны.