Гарадзенскі “Нёман” прыме ўдзел у Лізе Чэмпіёнаў у сезоне-2015/2016

|

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт федэрацыі хакею Беларусі.

 

3 лютага пасля фінальнага матчу Хакейнай Лігі Чэмпіёнаў (CHL) адбылася рабочая сустрэча кіраўніцтва ФХРБ з Генеральным дырэктарам CHL Марцінам Баўманам і прадстаўнікамі камерцыйнага партнёра CHL – ужо знаёмай па арганізацыі ЧС-2014 у Мінску кампаніі “Інфронт” Бруна Марці і Крыстафам Маўэрам.

 

У ходзе перамоў кіраўнік Лігі Чэмпіёнаў праінфармаваў старшыню ФХРБ аб прынцыповым рашэнні падтрымаць заяўку ХК “Нёман” Гродна на ўдзел у турніры сезону 2015/16.

 

Нагадаем, што пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў “Нёман” заваяваў дзякуючы перамозе ў суперфінале Кантынентальнага кубка.

 

Старшыня ХК “Нёман” Анатоль Варывончык пасля рашэння пра выступ каманды ў ЛЧ адзначыў:


– «Мы зможам выступаць у Лізе Чэмпіёнаў на хатняй арэне перад роднымі заўзятарамі!


Шмат размоў хадзіла, будзем ці не будзем гуляць.


Вядома, мы вельмі рады, што пытанне вырашылася станоўча. Мы разумеем, што зрабіць першы крок у Лізе Чэмпіёнаў – гэта вялікая адказнасць, і мы будзем да гэтага рыхтавацца».


А перад атрыманнем прыемнай навіны хакеісты “Нёмана” перамаглі 1 лютага на сваім лёдзе гасцей з “Дынама-Маладзечна” з лікам 2-1.