“Зялёныя крокі” прэзентуюць у Гродне

|

Мэтай дадзенага камплекта з’яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў аб устойлівым ладзе жыцця, экалагічных правах грамадзян і пра тое, як зрабіць сваё жыццё экалагічна сяброўскім і прывесці сваю сям’ю і супольнасць да адпаведнасці прынцыпам ўстойлівага развіцця.

 

Камплект будзе цікавы выкладчыкам, студэнтам, сем’ям, а таксама прадстаўнікам НДА.

 

Камплект Быў створаны Рэгіянальным экалагічным цэнтрам для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (РЭЦ) у цесным супрацоўніцтве з многімі беларускімі грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі. У камплект “Крок за крокам” / Green Steps ўваходзіць інтэрактыўны DVD-дыск і інфармацыйная брашура, якія падыдуць для самастойнага засваення, а таксама для правядзення заняткаў са школьнікамі, студэнтамі, экалагічнымі актывістамі. 

 

Прэзентацыя камплекту адбудзецца 24 лютага ў 16:00 у “СШ № 12”.

 

Для рэгістрацыі на сустрэчу запоўніце заяву па спасылцы.