Лабрадор – сябра чалавека (фотафакт)

| Без катэгорыі

“Пачакай, не спяшайся! Мне таксама цяжка, у нас таксама торбы!”. Маладая жанчына з сынам годзікаў пяці-шасці спрабуе ўтаймаваць лабрадора, разам з якім прыйшлі на закупы.

 

Садавіна, гародніна, іншыя прадукты кладуцца ў кошык, які з гонарам і імпэтам нясе сабака. За працэсам з інтарэсам назірае ўвесь рынак.

 

І вось усё неабходнае набыта і дружная тройка кіруецца дахаты.

 

Вы таксама сталі сведкамі незвычайных гісторый з удзелам хатніх жывёлаў? Дасылайце іх нам – парадуемся разам!