Юбілей прайшоў, а “осадочек” застанецца

|

На працягу апошніх 12 год вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Гарадзеншчыны была паспяхова “зачышчаная” ад няўгодных выкладчыкаў і аспірантаў.

 

Вось імёны з “чорнага спісу”, ад якіх рознымі спосабамі пазбавіўся ўніверсітэт (падаюцца ў храналагічным парадку паводле даты звальнення):

 

– доктар гістарычных навук Аляксандр Смалянчук (2003 год);

 

– доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч (2004);

 

– кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Лялікаў (2011);

 

– аспірантка Таццяна Касатая (2011);

 

– кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч (2012);

 

– юрыст Ігар Кузьмініч (2013);

 

– доктар гістарычных навук, прафесар Вячаслаў Швед (2013);

 

– кандыдат культуралогіі, дацэнт Вольга Сабалеўская (2013);

 

– кандыдат гістарычных навук, дацэнт Іна Соркіна (2014);

 

– кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Сяргей Сноп (2014);

 

– доктар гістарычных навук Святлана Сяльверствава (2014);

 

– гісторык Юлія Юркавец (2014);

 

– кандыдат гістарычных навук, дацэнт Генадзь Семянчук (2015);

 

– кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ала Петрушкевіч (2015).

 

Увага! Некаторыя даты, пазначаныя на “лініі часу” – прыкладныя, бо не было магчымасці спраўдзіць дакладныя дзень і месяц звальнення таго альбо іншага чалавека, а таксама дакладныя дні і месяцы прызначэня і звальнення рэктароў універсітэта.

 

Многія з названых вышэй асобаў – аўтарытэтныя ў беларускай і замежнай навуковай супольнасці спецыялісты, людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якімі ганарылася б любая вышэйшая навучальная ўстанова.

 

Але хіба не ў нашай краіне.