Хакеісты “Нёмана” прайгралі ў першай гульні паўфіналу

|

У Салігорску нашая каманда мінімальна прайграла “Шахцёру” з лікам 2-3 (1-2, 1-1, 0-0).

 

Шайбы ў складзе гарадзенцаў закінулі А. Маляўка і Сцяпанаў.

 

Наступную сустрэчу каманды згуляюць 8 сакавіка таксама ў Салігорску.

 

Затым паўфінальная серыя працягнецца ў Гродне 11 і 12 сакавіка.