Самая мяккая добрая справа

|

Ідэя такой акцыі ўзнікла пасля чарговага наведвання студэнтамі “Універсітэту Залатога Веку” (УЗВ) сваіх падапечных з псіха-неўралагічнага дому-інтэрнату.

 

Цацкі збіраліся на працягу некалькіх тыдняў. Прыносілі іх не толькі слухачы УЗВ, але і іншыя гарадзенцы, якія даведаліся пра акцыю.

 

Перадача цацак у Мураванку стала чарговай дабрачыннай акцыяй, рэалізаванай у межах “Школы добрых справаў”, якая штогод працуе пры “Універсітэце Залатога Веку“.

 

Фота Ланы Руднік і Варвары Злобінай