Футбалісты “Нёмана” згулялі ўнічыю ў Гомелі

|

Гульня праходзіла пры невялікай перавазе гаспадароў і не была вельмі відовішчнай.

 

Больш момантаў для таго, каб забіць гол, мелі гаспадары, але аніводным з іх так і не скарысталіся.

 

Гарадзенцы ў атацы таксама выглядалі блякла. У выніку нічыя 0-0.

 

Для нашай каманды гэта ўжо другі нічыйны вынік запар.

 

Наступную гульню чэмпіянату “Нёман” згуляе 25 красавіка на сваім полі з “Белшынай”. 

18 красавіка. “Гомель” – “Нёман” 0-0