Сам сабе самаход

Выступоўцы распавялі гасцям пра ўласны досвед падарожжаў праз удзел у валанцёрскіх праграмах і студэнцкіх абменах, падзяліліся сакрэтамі таго, як сабраць валізку ў падарожжа, дзе пасяліцца ў чужой краіне і куды можна падарожнічаць беларусам нават без візы.

Госці фестывалю не толькі атрымалі карысную інфармацыю, але яшчэ размалёўвалі шпакоўні, удзельнічалі ў конкурсах і апытанках і нават пісалі вершы пра падарожжа.

З атрыманай інфармацыяй можна хоць зараз выпраўляцца ў свае пешыя водныя паходы альбо скараць нябёсы з дапамогаю лоўкостаў.

А самае галоўнае – новыя веды дапамогуць цалкам распрацаваць і здзейсніць вандроўку самастойна, на ўласны густ і без удзелу пасярэднікаў.