“50 адценняў інфляцыі”: Беларусь развітваецца з чарговай купюрай

Галоўны банк краіны спыніў выдачу ў абарот 50-рублёвых купюр з першага дня 2015 года. Гэта тычыцца як банкнот 2000 выпуску, так і купюр ўзору 2010 года.

Такое рашэнне было зацверджана на сходзе праўлення банка, які прайшоў на пачатку верасня 2014 года. Асноўных прычын выключэння 50-рублёвых банкнот з абароту дзве: па-першае, выкарыстанне такіх дробных грошай з улікам цяперашніх коштаў прызнана немэтазгодным, а па-другое, спыненне выпуску купюр вартасцю ў 50 рублёў дазволіць значна знізіць дзяржаўныя выдаткі, якія ідуць на іх выраб.

 

Абмяняць 50-рублёвыя банкноты можна да 31 снежня 2015 у банках Беларусі або да 1 ліпеня 2016 – у Нацыянальным банку. За абмен грошай камісія не збіраецца. Аднак сума павінна быць кратная 100.


Пяць цікавых фактаў аб 50-рублёвай купюры

 

1. Банкнота 50 рублёў 2000 была ўведзена ў абарот у выніку дэнамінацыі 1 студзеня 2000 года. Знешні выгляд гэтай банкноты грунтуецца на кардынальна перапрацаваным знешнім выглядзе купюры 50 000 рублёў узору 1995 года.

 

2. З 15 верасня 1995 па 17 кастрычніка 1996 г. купюра ў 50 тысяч рублёў (прататып цяперашняй 50-рублёўкі), была самай буйной купюрай у краіне.

 

3. Банкнота была мадыфікавана 29 снежня 2010 з нагоды рэформы арфаграфіі беларускай мовы. Новыя купюры выпускаліся ўжо з “рэфармаваным” надпісам “пяцьдзясят” замест “пяцьдзесят”. Але і банкноты са старым надпісам не былі выключаны са звароту.

 

4. На інтэрнэт-аўкцыёне купюру наміналам у 50 рублёў (у iдэальным стане) з рэдкай серыяй “Ло” прадалі за 12 даляраў, а купюру з серыяй “Гм” калекцыянеры набылі за 6 даляраў.

 

5. На пачатку эмісіі ў 2000 годзе за 50 рублёў давалі 0,16 еўра. На момант выхаду з абароту гэты намінал быў роўны прыкладна 0,003 еўрацэнта.

 

Здымкі Таццяны Каліневіч