На хакейнай Лізе чэмпіёнаў у Гродне будуць прадаваць піва

|

Як паведамляе “Гродзенская праўда”, зараз сканчаецца рэканструкцыя двух бараў.

 

Яшчэ дзьве стацыянарныя кропкі будуць працаваць у час матчаў у карыдорах ля цэнтральных сектароў Лядовага палацу.

 

Квіткі на гэтыя сектары можна будзе купіць пасля 1 жніўня.

 

Расклад хатніх гульняў “Нёмана” у Лізе чэмпіёнаў:

 

“Нёман” — “Адлер Манхайм” (Германія). 21 жніўня. Пачатак у 19.00.

 

“Нёман” — “Віткавіцэ” (Чэхія). 30 жніўня. Пачатак у 17.00.