Далучайся да каманды “Твайго стыля”

|

Любіш кіно, тэатр, чытаць кнігі – чакаем тваіх рэцэнзій з наведаных спектакляў альбо новых фільмаў, уражанняў ад прачытаных кніг, праслуханых новых дыскаў любімых музыкаў!

 

Вярнуўся з падарожжа – падзяліся дарожнымі нататкамі і фотаздымкамі!

 

Цікавішся навінкамі інфармацыйных тэхналогій, карыснымі сервісамі для мабільных тэлефонаў і г.д. – стань аўтарам агляду такіх навінак!

 

Займаешся краязнаўствам, збіраеш цікавыя факты пра сваю мясцовасць – напішы для нас пра гэта!

 

Любіш прыроду – давай зробім гарадзенскія “Нататкі натураліста”!

 

Гатовы рэгулярна весці нейкі тэматычны блог – давай абмяркуем гэта!

 

Сфатаграфаваў нейкае здарэнне, рэдкую з’яву – падзяліся фотаздымкам з чытачамі “Твайго стыля”!

 

А можа ты малюеш карыкатуры, ствараеш кампутарную графіку?

 

Ведаеш цікавых людзей, пра якіх варта напісаць – падкажы нам!

 

Можаш дапамагаць з перакладамі з рускай на беларускую і з беларускай на рускую – адгукніся!

 

Мы запрашаем да супрацоўніцтва таксама тых, хто цікавіцца журналістыкай і гатовы на практыцы, у маладой і творчай камандзе спасцігаць веды і ўменні, неабходныя журналісту.

 

Жывеш па-за межамі Гродна? Сёння гэта не перашкода! Стань нашым карэспандэнтам са сваёй мясцовасці!

 

З чаго пачаць? Проста напішы нам на info@t-styl.info

 

Проста будзь у Стылі!