Хакейны “Нёман”: Аб усім патроху

|

Вось ужо як тыдзень хакеісты гарадзенскага “Нёмана” выйшлі трэніравацца на абноўлены лёд. Першая трэніроўка на свежай гаразденскай арэне пачалася з прыемнай нечаканасці. Першы, хто выйшаў на лёд – а ім стаў Сяргей Маляўка – быў уганараваны спецыяльным прызам.

 

align=”” width=”515″ height=”343″ >

Хакеісты вось ужо тыдзень праводзяць трэніроўкі на лёдзе і застаюцца задаволеныя. Варта заўважыць, што ў гарадзенскім Лядовым палацы спорту памянялі лёд, святло і паставілі новыя барты.

Таксама зусім нядаўна стала вядома, што 28 гульцоў асноўнага складу каманды выбралі сабе наступныя нумары:


Брамнікі: 1. Ілля Качко, 30. Максiм Саманькоў, 93. Ян Шэлепнеў

 

Абаронцы: 2. Сяргей Багалейша, 70. Илля Казнадзей, 52. Максiм Каменькоў, 97. Артур Коврах, 86. Сяргей Капылец, 21. Андрэй Коршунаў, 3. Данiэль Семан, 25. Дзянiс Чэравач, 27. Сяргей Якімовіч


Нападаючыя: 74. Арцём Бажко, 19. Павел Баярчук, 88. Бенжамiн Бро, 29. Алег Буяк, 10. Павел Куцэвіч, 36. Канстанцiн Ластавецкі, 9. Вячаслаў Лісічкін, 83. Аляксандр Маляўка, 38. Сергей Маляўка, 91. Арцём Мянцюк, 15. Мiлан Мікулік, 23.Уладзiмiр Міхайлаў, 61. Артур Савінаў, 33. Ягор Сцяпанаў, 87. Мiхал Хован, 26. Вiталь Ялаўчук.

 

Кампанія eSportsmedia прадставiла новы афіцыйны сайт хакейнага клуба “Нёман”.

Квіткі на Лігу Чэмпіёнаў яшчэ ёсць.

 

Кошт квіткоў на дадзены момант вагаецца ад 120 да 200 тысяч рублёў. Па словах начальніка адміністрацыйна – гаспадарчага аддзела Лядовага палаца спорту Аляксандра Красільнікава, праграма па продажы квіткоў ажыццяўляецца добра:  


– Заўзятары з непадробнай цікавасцю аднесліся да надыходзячых матчаў. На сённяшні дзень на матч ХК “Нёман” – ХК “Адлер Манхайм” прададзена 1535 квіткоў. На гульню, у якой супернікам гарадзенцаў стане ХК “Вiткавiцэ Стыл” рэалізавана 1330 квіткоў. 


Усім, хто не паспеў купіць білеты, не варта перажываць. У касе Лядовага яшчэ маецца 1015 квіткоў на гульню  21 жніўня і 1220 квіткоў на матч, які адбудзецца 30 жніўня. Кожны заўзятар таксама можа забраніраваць квіткі на гульню любімай каманды пры дапамозе Інтэрнэта. Бронь сапраўдная на працягу сутак з моманту яе ажыццяўлення.


Расклад хатніх гульняў “Нёмана” у Лізе чэмпіёнаў:


“Нёман” — “Адлер Манхайм” (Германія). 21 жніўня. Пачатак у 19.00. “Нёман” — “Віткавіцэ Стыл” (Чэхія). 30 жніўня. Пачатак у 17.00.


Здымкі з афіцыйнай групы ХК “Нёман” ВКонтакте