Адкрыццё года: Гарадзенскія пляжныя футбалісты – другія ў краіне

|

У гэтым годзе з мэтай павышэння цікавасці да чэмпіянату і захавання інтрыгі да апошніх матчаў было прынята рашэнне разбіць турнір на 2 часткі: “гладкае” першынство і суперфінал. На працягу чатырох тураў каманды ў два круга гулялі ў Мазыры (1 і 4 тур), Маладзечна (2 тур) і Віцебску (3 тур). Вырашальная стадыя суперфінала прайшла на новым стадыёне ў Кіраўску.

 

Па выніках спаборніцтваў каманда “Гродна” заняла 4 месца, што дало магчымасць прайсці гарадзенцам ў паўфінал чэмпіянату Беларусі.

 

У ½ фіналу нашай камандзе ў сапернікі дасталася мінская каманда “БДПУ”. Але нечакана для ўсіх гарадзенцы ўпэўнена разабраліся з мінчанамі і выйшлі ў фінал, дзе сустрэліся з нязменным лідэрам – барысаўскім БАТЭ.

 

На жаль, фінал быў прайграны з лікам 2:0. За кошт багатага вопыту і спакойных дзеянняў у абароне БАТЭ не даў гарадзенцам сур’ёзных шанцаў паквапіцца на чэмпіёнскі тытул. БАТЭ абсалютна заслужана ўжо ў пяты раз запар становіцца чэмпіёнам краіны.

 

Але, як адзначаюць спецыялісты, каманда “Гродна” нечакана стала срэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі і з гонарам гэтую каманду называюць адкрыццём года.

У хуткім часе чакайце інтэрв’ю на “Тваім стылі” з адным з футбалістаў гарадзенскай каманды.