У верасні ў Гродне з’явіцца новае месца для сустрэч і пакупак

“Old City” – гэта першы сапраўдны гандлёва-забаўляльны комплекс у Гродне. Тэрыторыя цэнтра складае 28 000 квадратных метраў.

 

На тэрыторыі комплексу будзе знаходзіцца найбуйнейшы ў Гродне магазін электронікі і бытавой тэхнікі, прадуктовы гіпермаркет “Гіпа” і мноства крам з адзеннем і абуткам для спорту і адпачынку.

 

У гандлёвым цэнтры будуць размешчаны каля 125 гандлёвых кропак. Для зручнасці перамяшчэння будуць устаноўлены першыя ў горадзе эскалатары, панарамныя ліфты і траволаторы.

 

Для забаў і вольнага часу прадугледжаны два рэстарана, дзіцячы гульнявы цэнтр, салон прыгажосці, фотацэнтр і многае іншае. У крамах будзе прадстаўлены самы шырокі асартымент тавараў і паслуг.

 

На дадзены момант у гандлёвым цэнтры яшчэ вядуцца будаўнічыя работы, але да афіцыйнага адкрыцця, якое запланавана на 8 верасня, абяцаюць усё зрабіць.

А 4 і 5 верасня на стаянцы каля “Old City” пройдзе кірмаш.

align=”” width=”515″ height=”386″ >