Падлетак падпаліў кватэру, каб схаваць сляды забойства малодшага брата

|

Увечары 19 жніўня ў адной са шматпавярховак на Дзевятоўцы здарыўся пажар, падчас тушэння якога ў кватэры было знойдзена цела пяцігадовага дзіцяці. Яго маці, 1976 года нараджэння, удалося выратаваць, яна была шпіталізавана.

 

 

Падчас агляду месца здарэння, які праводзіцца следчымі ў рамках праверкі па факту пажару са смяротным зыходам, былі знойдзены доказы гвалтоўнай смерці дзіцяці і наўмыснага падпалу кватэры.

 

 

Па падазрэнні ў здзяйсненні названых злачынстваў быў затрыманы зводны брат загінулага.

 

 

Паводле папярэдняй інфармацыі, паміж ім і маці адбыўся канфлікт, у ходзе якога ён забіў малодшага брата, а таксама паспрабаваў пазбавіць жыцця маці. Палічыўшы, што яна памерла, хлопец падпаліў кватэру і ўцёк.

 

 

У дачыненні да падазраванага Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (наўмыснае забойства заведама малалетняга) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ч.1 арт.14, ч.2 арт.139 (замах на наўмыснае забойства двух асоб, у тым ліку заведама малалетняга) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і ч.2 арт.218 (наўмыснае знішчэнне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

 

У межах  следства прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычная экспертыза падазраванага.