“За Гродна і за перамогу!” збіраюцца змагацца хакеісты “Нёмана” ў Лізе Чэмпіёнаў

|

“Нёман” стаў першай камандай на  усёй постсавецкай прасторы, якая дамаглася права прадстаўляць свой горад і краіну ў гэтым еўрапейскім турніры. Каб узмацніць каманду перад стартам Лігі Чэмпіёнаў, кіраўніцтва “Нёмана” запрасіла ў Гродна некалькі дасведчаных замежных хакеістаў. 

 

Францішак Складаны (Славакія)

align=”” width=”515″ height=”386″ > 


– Чакаем ад супернікаў “хуткага” хакею. У Нямеччыне зараз шмат вопытных трэнераў з Канады. Як яны рыхтуюць сваю каманду, мы хутка пабачым. “Нёман”, таксама моцная каманда, так што і супернікам будзе цяжка.

У Гродне мне падабаецца, вельмі прыгожы горад. Людзі добразычлівыя. Спадзяюся, ў гэтым сезоне ў нас будзе добрая падтрымка.


Мілан Мікулік (Чэхія)

 


– Акрамя зборнай Беларусі, ёсць шанец і ў “Нёмана” заявіць пра сябе ў Еўропе. У нашых супернікаў ёсць вопытныя гульцы, з якімі мне даводзілася гуляць за акіянам. У складзе  “Адлера” ёсць 10 гульцоў, што ў свой час выступалі ў НХЛ. Каманда моцная, але хутчэй хочацца з ёй пазмагацца.



Міхал Хован (Славакія)

 

 

 

– Магу сказаць адно, што ў гэтым сезоне самыя сур’ёзныя і моцныя гульні будуць у Лізе Чэмпіёнаў. І думаю, нам па сілах справіцца з супернікамі.

Гродна вельмі прыгожы горад і маёй сям’і ён вельмі падабаецца. Адчуваем сябе тут як дома.

 


Даніэль Сэман (Чэхія)


– Кубак Беларусі для нас стаў падрыхтоўкай да Лігі Чэмпіёнаў. З “Хімікам” было цяжка гуляць, бо супернік ўвесь матч сядзеў у абароне, ды і лёд быў цяжкі. З “Шахцёрам” крыху не пашанцавала. Але гэта толькі пачатак. Наперадзе ў нас Ліга Чэмпіёнаў. Будзем біцца да самага канца, бо супернікі ў нас сур’ёзныя. Па “Адлеру” нічога не скажу, а вось “Вiткавiцэ” гэта мая былая каманда, я ёй аддаў 6 гадоў сваёй кар’еры.  Будзе добры матч. Прыходзьце на хакей, падтрымлівайце нас, а мы будзем біцца за перамогу і за Гродна.

 

 

Абодва хатніх матчы “Нёмана” будуць транслявацца на ўсю Еўропу. Для гэтага была замоўлена перасоўная тэлевізійная станцыя. Карцінку высокай якасці з Гродна ўбачаць і беларускія заўзятары.

Матч з “Адлерам” пройдзе  21 жніўня. Пачатак матча ў 19:00. Як распавялі ў касе Лядовага палаца, квіткі на гульню Лігу чэмпіёнаў яшчэ ёсць.

 

 

Фота і відэа  Руслана Кулевіча.