Патрэбна дапамога: у прыюце для бяздомных жывёлаў здарыўся пажар

|

Тыя, хто аператыўна адазваўся на заклік, зараз працуюць на пажарышчы. Перапалоханыя жывёлы разбегліся, іх таксама трэба знайсці. Частку сабак перавезлі ў  спецаўтагаспадарку, але астатніх трэба яшчэ адшукаць і забяспечыць для іх хаця б часовы прытулак.

 

 

 

Таму зараз найбольш патрэбна дапамога тых, хто жыве ў прыватных дамах – іх просяць узяць жывёлаў на ператрымку хаця б на 2- 3 дні. Менавіта гэта будзе найбольшай падтрымкаю ў складанай сітуацыі.

 

 

 

Заўтра  працы на месцы здарэння працягнуцца.

 

 

Тэлефон для сувязі з прадстаўнікамі “Преданного сердца”: +375 33 685 56 29