У гродзенскім звярынцы папаўненне

|

Зверанят крыху падгадуюць і праз некалькі месяцаў прададуць у іншыя звярынцы.

Гэта звычайная практыка: патомства жывёлаў, якіх ва ўстанове дастаткова, паводле прэйскуранта прадаюць у суседнія заасады, дзяржпрадпрыемствам і нават прыватнікам, зарабляючы праз гэта на ўтрыманне астатніх насельнікаў звярынца.

Праўда, на рэдкіх жывёл прыватныя асобы наўрадці змогуць прэтэндаваць, іх “разбіраюць” спецыялізаваныя ўстановы, але малых дзікоў, дэкаратыўных куранят, некаторых экзатычных птушак могуць набыць і простыя грамадзяне.

Як паведаміла “Твайму стылю” намесніца дырэктаркі звярынца, цяжкасцяў з продажам звычайна не ўзнікае і ў рэкламе гэтая справа не мае патрэбы, існуюць нават пастаянныя пакупнікі.

Ламы, радзіма якіх у Перу, у гродзенскім звярынцы пачуваюцца добра і даюць патомства практычна штогод.

Фота з сайта http://www.1tvrus.com