У Гродне спынілі заварванне смеццеправодаў

|

У выканкам скардзіліся гарадзенцы, якія лічылі, што смеццеправоды пачалі ліквідаваць надта хутка. Гэтак, іх заварвалі без узгаднення з жыхарамі дамоў, кантэйнерныя пляцоўкі былі не падрыхтаваныя да гэтага, а таму заўсёды перапоўненыя, без адмысловых кантэйнераў для пластыку, шкла і паперы. Таксама гарадзенцы наракаюць, што ад дамоў да пляцовак надта далёка ісці.

 

Работнікі ЖЭСаў правялі 200 сходаў з жыхарамі дамоў і толькі ў двух выпадках тыя згадзіліся ліквідаваць смеццеправод. У іншых – патрабавалі спачатку стварыць патрэбныя ўмовы, у тым ліку для сартавання смецця.

 

Сёння ў горадзе завараны 42 смеццеправоды ў 30 дамах. Але ёсць выпадкі, калі па шматлікіх патрабаванням жыхароў прыйшлося іх разварваюць у дамах па вуліцах Горкага, Ажэшкі і Сацыялістычнай. Аднак у перспектыве ўсе смеццеправоды ў горадзе і так знікнуць.

 

Алег Дабравольскі, генеральны дырэктар Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальная гаспадаркі:

 

– Згодна з рэкамендацыямі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у Гродне распрацавана праграма паэтапнага закрыцця смеццеправодаў на 2015-2017 гады. Гэта звязана з тым, што пад Гродна ў 2016 годзе пачне працаваць смеццесартавальны завод. Распрацаваны планы-графікі па кожнаму УЖРЭП. Трэба будзе закрыць 1897 дзеючых смеццеправодаў у 652-х шматпавярховых дамах. Для арганізацыі збору цвёрдых бытавых адходаў спатрэбіцца абсталяваць 212 кантэйнерных пляцовак. Але не ўсюды ёсць умовы для іх размяшчэння з захаваннем санітарных нормаў. Гэта ў першую чаргу тычыцца старых спальных раёнаў. Да 2016 годзе за кошт эканоміі сродкаў ад будаўніцтва смеццесартавальная завода, а гэта каля 12 мільёнаў долараў, горад разлічвае набыць сучасную тэхніку для вывазу цвёрдых бытавых адходаў, закупіць аб’ёмныя кантэйнеры.

 

У 2016 годзе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі плануе аддаць 15% вывазу бытавых адходаў у прыватныя рукі. Адна з умоў – перавозчык павінен мець свае кантэйнеры і тэхніку для вывазу смецця на сартаванне. Выбар перавозчыка пройдзе шляхам тэндэру. Выйграе той, хто прапануе высокую якасць абслугоўвання гараджан і прымальны кошт.

 

У Польшчы працуе праграма збору другаснай сыравіны. Жыхары, якія сартуюць смецце, менш плацяць камунальным службам за яго вываз. Маніторынг збору другаснай сыравіны праводзіць муніцыпалітэт, які ўзгадняе месцы размяшчэння кантэйнераў, найбольш зручныя для гараджан.

 

Паводле Гродзенскай праўды