Адметнасці рэгіёну за дзве хвіліны. Гарадзенцы расказалі пра свой брэнд Беларусі

У школе, якую “Рух “За свабоду” арганізоўваў ужо ў пяты раз, прынялі ўдзел чатыры гарадзенцы. Вынік іх працы і навучання – прэзентаванае ніжэй відэа. У ім навучэнцы закранаюць тэмы гісторыі Гарадзеншчыны і яе ролі ў стварэнні ВКЛ, кажуць пра асаблівыя рамёствы і помнікі, якія ў нас захаваліся. А таксама сцвярджаюць, што ў нас самыя прыгожыя мужчыны.

Школа праходзіла на Віленшчыне. Удзельнікі размаўлялі пра наша месца ў еўрапейскай гісторыі, пра перспектывы развіцця турызму, бізнесу і эканомікі ў Беларусі. Разважалі, як беларусаў бачаць замежнікі і абмяркавалі “бум” на вышыванкі. Сваім вопытам у стварынні брэнда краіны падзяліліся прадстаўнікі Літвы, Нямеччыны і ЗША. Сярод выкладчыкаў школы былі Уладзімір Арлоў, Андрэй Лянкевіч, Юры Жыгамонт, Аляксандр Класкоўскі, Франак Вячорка і іншыя. У межах школы ўдзельнікі наведалі Трокскі замак і беларускія мясціны Вільні. 

Ці спраўдзіліся чаканні ўдзельнікаў?

 

Андрэй, працуе ў краме “Цудоўня”:

 

– Мы ў “Цудоўні” займаемся тым жа самым – раскручваем Беларусь, беларускасць, беларускія рамёствы як брэнд. Я задаволены школай – здзейснілася ўсё, чаго я чакаў, і нават болей. Назірайце за тым, што адбываецца ў “Краме Ц” – і ўбачыце, як мы будзем выкарыстоўваць веды!

 

Надзея, працуе ў “Цудоўні”:

 

– Мне хацелася даведацца, што яшчэ трэба вывучыць з беларускай культуры, што цікавіць іншых, як падаць Беларусь замежнікам і самім беларусам. Для сябе на гэтыя пытанні я яшчэ не адказала. Але я атрымала шмат сродкаў і практычных навыкаў, каб займацца тым, чым і зараз, – папулярызацыяй этнаграфічнай культуры. Праўда, пра яе тут казалі няшмат.

Яўгенія, журналістка-вандроўніца:

 

– Мне асабліва спадабалася арганізацыя. Я падыходзіла са сваімі пытаннямі і прапановамі, і іх рэалізоўвалі. Тэма беларускага брэнда для мяне асабліва актуальна, бо я шмат камунікую з замежнікамі. Хочацца пазіцыянаваць краіну самым лепшым чынам – дрэннае і так усе ведаюць. Цяпер я расклала ўсё па палічках. Мае ўражанні ад школы і лектараў – самыя пазітыўныя.

Алесь Лагвінец, арганізатар школы, адзначыў асабліва моцны склад удзельнікаў. Сярод іх былі студэнты-замежнікі, журналісты, дызайнеры, стваральнікі настольных гульняў, выкладчыкі. Падобныя школы акурат і разлічаны на студэнцкую моладзь і маладых спецыялістаў.

0 align=”” width=”725″ height=”483″ >

Школу “Рух “За свабоду” ладзіць пяты раз. Мінулыя школы былі прысвечаны палітычнай культуры, палітычнай сістэме і нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў.