Новы мабільны дадатак падкажа гарадзенцам час прыбыцця транспарту на прыпынак

|

Выбраўшы патрэбны аўтобус ці маршрутку, можна ўбачыць, адкуль яны едуць і куды, а таксама паглядзець спіс усіх прыпынкаў і лінію маршруту на мапе. Прыпынкі і патрэбныя маршруты можна дадаваць у абранае, каб кожны раз не шукаць іх нанова. Дадзеныя аб перамяшчэнні гарадскіх аўтобусаў і маршрутак Яндэксу прадастаўляе ТАА “ТЭКИНСОФТ”.

 

Дадатак даступны на смартфонах на базе iOS і Android. Загрузіць дадатак можна ў Яндэкс.Store, Google Play і App Store.

 

Акрамя Гродна дадатак дазваляе сачыць за рухам транспарту ў Баранавічах і Пінску. У Мінску і Брэсце яно пакуль працуе ў рэжыме даведніка: на карце можна знайсці прыпынкі, паглядзець, якія маршруты праз іх праходзяць, і даведацца інтэрвалы руху транспарту.