На вакзале гарадзенцы змогуць задаць чыгуначнікам любыя пытанні

|

У сустрэчах з пасажырамі возьмуць удзел кіраўнікі і спецыялісты пасажырскай службы, аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў. Пасажыры змогуць задаць спецыялістам пытанні ў вуснай і пісьмовай формах. Месцы правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.

 

Адзіныя дні пасажыра адбываюцца кожны апошні чацвер трэцяга месяца кожнага квартала. Наступным разам такі дзень пройдзе 24 снежня.