Яўген Якуш напярэдадні сусветнага турнэ вярнуўся ў Гродна: пра яго адразу папаўзлі новыя чуткі

Як сцвярджае сам харэограф, ніякіх інтымных адносін паміж ім і Беатай не можа быць, бо яны проста калегі.


– Я не ведаю, як у Гродне з’яўляюцца такія плёткі. Варта было мне толькі з’ехаць на гастролі, як пра мяне пачынаюць хадзіць дзіўныя чуткі. То я гей, які быў заўважаны ў Кітаі з групай хлопцаў, то я каханак Беаты. Ведаеце, у спявачкі ёсць добры муж, вядомы бразільскі футбаліст. Я з ёй толькі працую, нічога асабістага. Тым больш, у мяне ёсць сур’ёзныя адносіны з іншым чалавекам ужо на працягу двух гадоў.

 

Хто гэты чалавек, Яўген так і не распавёў.

Калі скончыўся сезон працы ў Літве, танцор вярнуўся ў Гродна, каб адпачыць перад сусветным турнэ, якое запланавана на бліжэйшы час.

 

Я па дому засумаваў, ехаў сюды з вялікім задавальненнем. Прынялі мяне добра. Акурат трапіў на гастролі цырка “Дзiва”, дзе мяне прытуліў з маім балетам Серж Бандарчук. Ну і, вядома, я зноў пайшоў у “Базу”.


Як сустрэлі цябе прыхільнікі?


– Усё як звычайна, усе тыя ж асобы. Актыўныя як дзяўчыны, так і хлопцы. Варта вам толькі зазірнуць у маю “лічку” (асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках). Дарэчы, у Літве пра мяне таксама пісалі, і нават запрашалі ў адну перадачу.

Здымак з літоўскімі прыхільніцамі

 

Ты пабываў і за акіянам, і ў Кітаі, зараз гастролі былі ў Еўропе. Дзе лепш за ўсё?


– Усюды добра. За мяжой больш магчымасцей прадаць сябе, як танцора. У нас, на жаль, пакуль гэта слаба развіта. Але я хачу адзначыць, што мы рухаемся ў правільным кірунку і гарадзенскiя школы танца выходзяць у лідары ў Беларусі. У нас шмат таленавітых танцораў. Дарэчы, наш балет запрашаюць зноў у турнэ па Кітаі.

 

Але перад Кітаем Яўген, усё з той жа спявачкай Беатай, збіраецца ў сусветнае турнэ, якое пачнецца ў Лондане. Як будзе развівацца іх супрацоўніцтва, даведаемся ў хуткім часе.