Штогадовыя спаборніцтвы па хуткасным манеўраванні ўпершыню прайшлі каля “Кароны”

|

Традыцыйна кожную восень газета “Автодайджест” ладзіць ва ўсіх абласных цэнтрах, у тым ліку і ў Гродне, спаборніцтвы пад лозунгам “Спартсмены за бяспеку дарожнага руху”. Сёлета яны выпрабавалі зусім новую пляцоўку – паркоўку ля гандлёвага цэнтра “Карона”.

Спаборніцтвы складаліся з трох серый папярэдніх заездаў, паўфінала і фінала ў межах кубка Artmotion. Таксама ДАІ праводзіла асобныя конкурсы для аўтааматараў па сваёй праграме.

У Гродне прайшоў перадапошні, пяты этап спаборніцтваў, якія агулам адбываюцца ўжо 13 год.

Унікальным удзельнікам стаў лёгкі спартыўны брытанскі аўтамабіль Caterham. Да гэтага ён удзельнічаў у паказальных заездах, а ў Гродне ўпершыню стаў паўнавартасным удзельнікам гонкі.