Прыйдзі на аўкцыён і дапамажы дзецям! Хоспіс, галерэя “У Майстра” і тэатр лялек ладзяць акцыю да Дня маці

|

Дабрачынны аўкцыён адбудзецца ў галерэі “У Майстра” (вул. Кірава, 8) 14 кастрычніка з 18.00 да 20.00. На ім можна будзе набыць працы мастакоў з калекцыі галерэі.

 

У памяшканні адкрыецца фотавыстава партрэтаў маці, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. Таксама адбудзецца бяспройгрышная латэрэя.

 

Сабраны грошы пойдуць на пакупку 10 інгалятараў і 10 партатыўных электраадсосаў, без якіх цяжка хворыя дзеці не могуць выходзіць з дому.

 

Другі этап акцыі пройдзе 17 кастрычніка з 13.00 да 14.30 у Тэатры лялек. Свята “Маміна кухня” адбудзецца адразу пасля спектаклю “Сонейка і снежныя чалавечкі”.

 

У праграме свята: хімічнае шоў і расказ пра сухі лёд, кулінарны падарунак ад кавярні “Веранда”, забаўляльная пляцоўка ад клуба 7FM.GRODNO.BY, майстар-клас па лепцы з сухога цеста ад валанцёраў хоспіса, і выстава “Быць мамай” з фатаграфіямі мамаў і дзетак-выхаванцаў хоспіса.

 

Чытайце таксама:

 

На першы сэнсарны пакой у Гродне ўжо сабрана 42 мільёны. Гэта 120% ад патрэбнай сумы