Самавар, іконы і яблычкі на шнурочках. Пакроўскае свята прайшло ў Гродне

|

Прыхаджан запрасілі на свята пасля літургіі. Там іх чакала паходная кухня і чай з пірагамі, баранкамі і пячэннем. Ежу гатавалі валанцёры з Моладзевага брацтва сабора, супрацоўнікі сабора і самі прыхаджане.

Сярод наведвальнікаў было больш старэйшых людзей. Але настаяцель сабора айцец Георгій кажа, што гэта абумоўлена выключна часам свята – раніцай у среаду моладзь працуе.

Падчас спеваў і танцаў ансамблей “Нёман” і “Ясніца” можна было купіць рамесныя вырабы і пірожныя. Грошы, заробленыя тут, пойдуць на развіццё Нядзельнай школы, сямейнага цэнтру “Рамонак”, на гарадзенскі дзіцячы хоспіс і на карысць дзяцей-інвалідаў.

 

Антаніна збіраецца зладзіць для дзяцей-інвалідаў свята з музычнай праграмай. “Мы будзем запрашаць дзяцей з сямей, а не з дзіцячых дамоў, бо ў дзіцячых дамах і так шмат чаго робіцца”, – кажа яна.

На свяце дзейнічала выстава дзіцячай іканапіснай студыі. Таксама мерапрыемства наведаў Ваўкавыскі цэнтр рамёстваў. Яны праводзілі майстар-класы, дзе можна было навучыцца вышываць і ткаць.

“У нашым саборы гэта першы досвед арганізацыі свята, – кажа айцец Георгій. – Усе натхнёныя тым, што адбываецца. Я ўпэўнены, што збірацца разам на Пакровы стане добрай традыцыяй для сабора і горада”.

Айцец Георгій упэўнены, што гэта не апошняе свята і мерапрыемства ў дворыку. Напрыканцы лістапада тут адбудзецца свята сям’і. Канцэпцыя свята пакуль распрацоўваецца.

 


 

Фота Яна Лялевіча