У Гродне здымаюць універсітэцкі серыял пра прыколы з жыцця студэнтаў і выкладчыкаў

|

Трэцякурсніца Дар’я Гаўрыльчук – мясцовая знакамітасць. Яна аўтар сцэнарыя і актрыса праекта. Рэжысёры, аператары, стылісты – уся здымачная група – творчыя і ініцыятыўныя навучэнцы ВНУ.

Дарына Рапейка, рэжысёр серыяла, студэнтка 3 курса, распавяла, што праект курыруе студэнцкі медыя-цэнтр ГрДУ і працуюць там студэнты. “Адна серыя нашага скетчкома – гэта набор класных, прышпільных сітуацый, якія, напэўна, адбываюцца з кожным студэнтам”, – адзначыла дзяўчына.

 

Студэнцкі серыял, або скетчком – гэта кароткія камедыйныя замалёўкі з паўсядзённага жыцця студэнтаў. Дзеянні разгортваюцца ў навучальных аўдыторыях і калідорах ВНУ, у пакоях інтэрната і на вуліцах горада.

 

“Мы спрабуем ўспомніць, што ж такога незвычайнага было ў нашым жыцці, што распавядалі сябры, знаёмыя, суседзі па інтэрнаце”, – кажа Дар’я Гаўрыльчук.

 

Увасобіць у жыццё амбітную ідэю дапамагаюць і выкладчыкі Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы. Прызнаюцца: сыграць самога сябе часам не проста, але на здымачнай пляцоўцы справіцца з акцёрскай задачай дапамагаюць студэнты.

 

“Будзе абавязкова месца і рэктару ў нашым серыяле, ён пакуль пра гэта не ведае. Але мы хочам напісаць такі сцэнар, які мы зможам прапанаваць яму, а ён не зможа адмовіцца”, – спадзяецца Дар’я Гаўрыльчук.

 

Студэнцкі гумар ацанілі і жыхары Гродна, серыял выходзіць у эфір на мясцовым тэлеканале. Стваральнікі праекта ўпэўнены, што ў скетчшоу будзе шырокая аўдыторыя гледачоў: ад школьнікаў, якія стануць студэнтамі, да іх бацькоў, якія ўспомняць сябе ў студэнцкія гады.

Крыніца: ont.by