Першы гарадзенскі квэст-рум, пахаванне лістоты і новае месца для закупаў: топ навін мінулага тыдня

|

“Яна будзе лячыць целы, а я душы”. У Гродне ўпершыню жэніцца лютэранскі пастар

Вяселле пастара – унікальная з’ява для Гродна, бо яно першае за больш чым 200-гадовую гісторыю лютэранскага храма. Ад 1793 года, калі ў мясцовых лютэран з’явілася першая кірха, святары прыязджалі сюды ўжо сямейнымі людзьмі. З таго часу ў Гродне служылі восем пастараў. Уладзімір Татарнікаў дзявяты ў пераліку і першы, хто будзе вянчацца ў кірсе, дзе ён сам служыць.

 

Сустракалі танцамі і спевамі: Гродна стаў першым прыпынкам цягніка ААН

Цягнік “Экспрэс ААН”, арганізаваны да 70-гадовага юбілею заснавання арганізацыі, адправіўся ў сямідзённае падарожжа па абласных цэнтрах Беларусі. Першы прыпынак – у Гродне. Увечары 23 кастрычніка, адразу па прыбыцці цягніка, прадстаўнікі мясцовых уладаў падпісалі на вакзале Дэкларацыю прыхільнасці рэгіёну Мэтам ўстойлівага развіцця.

 

Відэарэпартаж: “Твой стыль” у першым гарадзенскім квэст-руме Quester

У межах цыклу пра цікавыя новыя месцы ў горадзе мы завіталі ў крыху змрочнае сутарэнне, дзе кожны можа перажыць захапляльную гісторыю – у першым у Гродне квэст-руме Quester.

“Мой аўтамабіль знік!” Як у Гродне вярнуць машыну з штрафстаянкі

Спадзяемся, што вам ніколі не спатрэбіцца гэта пакрокавая інструкцыя, але, як кажуць, навуку за плячыма не носяць. Мы сабралі адрасы і тэлефоны стаянак, а таксама цэны на паслугі эвакуатара.

 

“Спецаўтагаспадарка” і коцікі чакаюць новых валанцёраў

Валанцёры часовага пункта ўтрымання жывёл звяртаюцца да жыхароў горада за дапамогай. Гэтым разам запрашаюць тых, хто гатовы дапамагаць у даглядзе катоў.

 

Адныя на палігон, іншыя на могілкі. Навошта прыбіраюць і куды вывозяць лісце з паркаў і вуліц Гродна?

Апалае лісце цешыць рамантыкаў і стварае шмат дадатковай працы дворнікам. Для многіх яно становіцца яшчэ і нагодай задаць пытанне: навошта прыбіраецца і куды знікае лістота?

 

Іншы бок Савецкай плошчы. Што хаваецца за фасадам дома Мураўёва

У Гродне падрастае чарговае пакаленне, якому ані разу не давялося пабываць унутры дома Мураўёва на Савецкай плошчы. Усіх вабіць прыгожы будынак, але якi ён унутры амаль ніхто не ведае. “Твой стыль” патрапіў ва ўнутраны дворык дома і ўбачыў, што хаваецца за адноўленым фасадам.

 

У Беластоку адкрываецца новы гандлёвы цэнтр, у якім можна будзе пераначаваць

Чатыры паверхі гандлю, забаваў і паслуг, фітнэс-клуб, кінатэатр і падземная паркоўка. Гэта толькі частка таго, што можа прапанаваць новы гандлёва-забаўляльны цэнтр Galeria Jurowiecka, пабудаваны ў самым цэнтры Беластока. Ужо ў час будаўніцтва гаспадары разлічвалі на будучых пакупнікаў у тым ліку і з Беларусі.

 

Гарады прыгожыя, а вёскі выклікаюць шок. Што ведаюць у Беластоку пра Гродна і Беларусь?

У Беластоку пабываў ці не кожны гарадзенец. Многія упэўнена могуць знайсці ў горадзе асноўныя гандлёвыя цэнтры і патрэбныя вуліцы. А вось што ведаюць палякі аб суседнім Гродне і пра Беларусь у цэлым? Ці чулі яны пра меркаваную расійскую ваенную базу і пра будаўніцтва АЭС у Астраўцы? Карэспандэнт “Твайго стылю” запытаўся ў жыхароў Беластока.

 

Гродна ў Instagram: 12-18 кастрычніка 2015

На мінулым тыдні на фота гарадзенцаў восень каляровая пачала ўжо паціху саступаць пазіцыю восені шэрай і маркотнай. Аднак у падборцы традыцыйна захаваліся коцікі і сабачкі, а таксама мы знайшлі адну “Пагоню”. Хочаце патрапіць у рубрыку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats і станавіцеся нашымі сталымі суаўтарамі!

 

Забытыя будынкі Гродна: карчма, якую знеслі для аблвыканкама

Мала хто ведае, што дзевяціпавярховая махіна аблвыканакама – гэта два будынкі, прыбудаваныя адзін на другога ў 1980 годзе, а яшчэ з канцы 70-х побач стаяў старадаўні 200-гадовы дом.

Тыповая Гародня. Сталінкі, іх адметныя франтоны і натхненне тызенгаўзаўскімі дамкамі

align=”” alt=”сталінкі, сталинки Гродно, архитектура” width=”725″ height=”472″ >
Працягваем цыкл артыкулаў пра пасляваенную гарадзенскую архітэктуру. Гэтым разам падрабязней спынімся на адным з элементаў “сталінскага ампіру”, які даволі часта сустракаецца ў горадзе.

 

Фотафакт: Драмтэатр у Гродне стаў блакітным, як і сотні будынкаў ва ўсім свеце

Увечары 24 кастрычніка, у дзень 70 гадавіны заснавання ААН, знакавыя будынкі і манументы ва ўсім свеце падсвяцілі блакітным колерам, які выкарыстоўвае Арганізацыя Аб’яданых Нацый. Да акцыі далучыліся і абласныя цэнтры Беларусі. Гэтак, у Мінску падсвяцілі Нацыянальную бібліятэку, а ў Гродне – Драматычны тэатр.