Паўмільёны на школу

Зборы ў школу першакласніка абыйдуцца значна даражэй, чым дзяцей больш сталага ўзросту. Бацькам першакласніка, канешне, хочацца купіць усё самае лепшае. А ім патрэбныя альбомы, наборы каляровай паперы, фарбы, кубікі і хто ведае, што яшчэ. У вучняў жа старэйшых класаў ёсць нейкі запас, што дапаможа  бацькам зберагчы грошы.

Кошты на школьныя тавары вельмі розныя: за той жа дзённік можна аддаць ад паўтары, да трох тысяч рублёў. У мінулым годзе пісьмовыя прылады для першакласніка абыйшліся б прыкладна ў 60 тысяч. У гэтым ужо ўсе 80.

Асобнае пытанне – школьная форма. Касцюмам, што прапануюць на школьных базарах і ўнівермагах самае месца ў пыльным габінеце чыноўніка. З мінулага году змяніліся толькі кошты – прыкладна на 1-20 тысяч рублёў. Не хапае таксама натуральных тканін. Бацькі скардзяцца, што ў кашулях для малодшых вучняў у лепшым выпадку 60 адсоткаў хлопку.

Сабраць першакласніка ў школу абыйдзецца  мінімум ў паўмільёна рублёў.

У выпадку грашовых клопатаў, можна ўзяць крэдыт. Напрыклад, гандлёвы дом “Нёман” пры продажы тавараў для школьнікаў прапануе безадсоткавы крэдыт на тры месяцы. 

фота volgograd.ru