Зніжкі і распродажы чакаюць гарадзенцаў ужо сёння і на выходных

|

Гэта будзе ўжо трэцяя масавая “ноч зніжак” у горадзе ў гэтым годзе. Першыя дзве правялі гіпермаркет “АЛМІ” на Касманаўтаў і гандлёвы цэнтр “OldCity”. Зараз арганізатарам так званай “чорнай пятніцы” стаў рынак “Карона” і крамы MySport, Columbia, FootTerra, Спортландия, Парфюмер, Смайл и Чистая вода.

 

У ноч з 26 на 27 лістапада, з 22.00 да 2.00, адміністрацыя рынку абяцае правесці самую грандыёзную распрадажу ў гісторыі Гродна. У ёй прымуць удзел таксама індывідуальныя прадпрымальнікі з якімі можна будзе нават пагандлявацца. Зніжкі плануюцца ад 10 да 80%.

 

У нядзелю, 29 лістапада, практычна ўсе крамы ў цэнтры Гродна прапануюць распрадажы ў межах адзінага дня зніжак, які праходзіць па ўсёй краіне.

 

Напрыклад, у гандлёвым доме “Нёман” будуць дзейнічаць зніжкі 10-15% на айчынную вопратку і абутак.