Пракуратура прапануе вярнуць маёмасць прададзенага ў Гродне піўзавода дзяржаве

|

Самы буйны такі аб’ект – піўзавод у Гродне. Тройчы ён перапрадаваўся з парушэннямі заканадаўства. Уласнік аб’екта – ТАА “ЖаВаС-Інвест” – не пачаў рэканструкцыю, будынкі руйнуюцца. Па выніках праведзенага інстытутам “Гроднаграмадзянпраект” абследавання будынкаў зроблена выснова аб неналежным іх утрыманні ўласнікам. Пракуратура Гродна накіравала ў эканамічны суд вобласці іскавую заяву аб вяртанні маёмасці ва ўласнасць дзяржавы.

 

Жыццё і смерць гродзенскага піўзавода. Як можна было пазбегнуць сумнага фіналу старога бровара

 

Вярнуцца ва ўласнасць горада можа і будынак па вул. Гараднічанскай, 23. Двойчы ўласніка штрафавалі за невыкананне патрабаванняў ахоўных абавязацельстваў. У выніку было прызначана камісійнае тэхнічнае абследаванне будынка, пасля чаго можа быць прад’яўлены іску аб канфіскацыі аб’екта.

 

Да 1 студзеня 2016 года ёсць час ва ўладальніка Дома Мураўёва страхавога таварыства “Мегаполіс” каб перапрадаць будынак або пачаць рэканструкцыю. Пазней будынак таксама можа быць вернуты дзяржаве.

 

У пракуратуры лічаць, што асноўная прычына абыякавасці ўласнікаў да захаванння гістарычных аб’ектаў – недастатковая юрыдычная падрыхтоўка мясцовымі выканкамамі дагавораў пры іх продажы. Так, большасць з іх не ўтрымліваюць умоў далейшага выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, тэрмінаў іх рэканструкцыі і ўводу ў эксплуатацыю.